У СЯМ’І АСТРАВЕЦКІХ МЕДЫКАУ ПАПАУНЕННЕ

Сёлетні год для астравецкіх медыкау асаблівы. Пасля заканчэння вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноу у Астравецкі раён на першае у сваім жыцці працоунае месца прыбылі 18 маладых спецыялістау: 9 дактароу і 9 медыцынскіх сясцёр . Асноуная частка маладых медыцынскіх работнікау распачала сваю працоуную дзейнасць у цэнтральнай раеннай бальніцы, а некаторым пасчасціла аказваць медыцынскую дапамогу насельніцтву раёна у сельскіх урачэбных амбулаторыях і фельчарска-акушэрскіх пунктах. Неабходна адзначыць і тое , што сярод маладых спецыялістау пераважная большасць - ураджэнцы Астравецкага раёна.

Па добрай многагадовай традыцыі у першы месяц восені у раённай бальніцы адбылося пасвячэнне маладых калег у рады медыцынскіх работнікау. На спатканне з моладдзю прыйшлі галоуны урач і яго намеснікі , галоуная медыцынская сястра , старшыні ветэранскай арганізацыі ,БРСМ, Чырвонага крыжа, “Белая Русь”, жаночага савета , прафсаюзнай арганізацыі. З прывітальным словам да усіх прысутных звярнууся намеснік галоунага урача Мажэйка У.Ч. і расказау пра дзейнасць лячэбнай установы,дасягненні на сённяшні дзень і далейшыя перспектывы развіцця аховы здароу’я на астраввеччыне. З віншавальным словам і пажаданямі поспехау у працы звярнулася да маладых галоуная сястра бальніцы Андралойць В.І. . Старшыня ветэранскай арганізацыі Аулас В.М. падзялілася сваімі успамінамі пра асабісты працоуны шлях , багатым урачэбным вопытам , некаторымі парадамі пра узаемаадносіны паміж маладым і старэйшым пакаленнем і выказала пажаданне каб у працоунай кніжцы кожнага з маладых спецыялістау за усю працоуную дзейнасць быу толькі адзін запіс аб прыеме на працу у Астравецкую раённую бальніцу. Аб дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі медыцынскіх работнікау , ролі калектыунага дагавору паміж наймальнікам і супрацоунікам, правах і гарантыях для маладых спецыялістау падрабязна расказау старшыня прафкама Субаткевіч Т.З.. Ад імя моладзі слова узяу малады урач раённай паліклінікі Пупейка Дзяніс , ураджэнец Астрауца , выказау надзею , што першая старонка працоунага шляху будзе такой жа цікавай, як і увесь працоуны шлях маладых медыкау на ніве аховы здароуя насельніціва астравецкага краю . Пасля уручэння маладым спецыялістам ад адміністрацыі і прафсаюзнага камітета памятных падарункау шчырая размова працягнулася па сямейнаму у цеплай абстаноуцы за салодкім сталом і кубкам гарбаты.

У добры шлях маладыя эскулапы!