Не прапусціць туберкулёз заклікалі жыхароў аграгарадка Малі
Стаць удзельнікам акцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня барацьбы з туберкулёзам, запрасілі жыхароў аграгарадка Малі.
Валанцёры Чырвонага Крыжа, супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і цэнтральнай раённай бальніцы сустрэліся з жыхарамі аграгарадка, каб распавесці пра прафілактыку і лячэнне туберкулёзу.
Падчас сустрэчы жыхарам Маляў таксама прапанавалі азнаёміцца з буклетамі прафілактычнага характару і вымераць артэрыяльны ціск.
4 выпадкі туберкулёзу выяўлены ў раёне з пачатку года. За ўвесь 2018 год у раёне зарэгістравана 9 новых выпадкаў захворвання.